Адзіная у раёне экспазіцыя школьнага музея, якая расказвае аб жыцці і трагедыі яўрэйскага кагала. Тут прадстаўлены прадметы хатняга побыту, фатакопіі знакамітай ваўпянскай сінагогі, арыгінальны фотаздымак яўрэйскага хлопчыка Юдаля, які, верагодней за ўсё, стаў ахвярай генацыду, перадваенны спіс яўрэйскага кагалу.
За актыўную работу па захаванні памяці ахвяр Халакоста музей узнагароджаны ганаровай граматай прадстаўніцтва ААН у Беларусі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий